Экскурсія на радзіму Янкі Купалы

22.02.2023

22 лютага вучні X-XI класаў наведалі дом-музей Янкі Купалы ў в.Вязынка. Хлопцы і дзяўчаты пабывалі ў музеі, пачулі шмат цікавага і раней невядомага пра класіка беларускай літаратуры, пагулялі па сцежках, па якіх некалі хадзіў сам Іван Дамінікавіч Луцэвіч.