Самоуправление

Районный субботник

Учащиеся  приняли участие в районном субботнике по наведению порядка и благоустройстве территории учреждения, парка, памятных мест.

свернуть

Поздравление с Днем Матери

13.10.2023

В преддверии праздника Дня Матери учащиеся поздравили своих матерей с этим светлым праздником.

 

свернуть

Палажэнне аб вучнёўскім самакіраванні

01.09.2023

Палажэнне

аб вучнёўскім самакіраванні

 

Агульныя палажэнні:

  1. Сапраўднае палажэнне распрацавана на аснове Статута школы.
  2. Самакіраванне - гэта прынцып арганізацыі жыццядзейнасці школьнага калектыву, які азначае правы і абавязкі яго членаў аналізаваць стан спраў у школе, выпрацоўваць і прымаць рашэнні, якія датычацца розных бакоў жыцця школы, актыўна ўдзельнічаць у іх рэалізацыі.
  3. Мэта самакіравання - забеспячэнне ўзаемадзеяння вучнёўскага і педагагічнага калектываў школы на аснове іх узаемадаверу і патрабавальнасці; перадача вопыту ад старэйшых да малодшых; выхаванне сілы волі, мэтанакіраванасці, здольнасці самарэгуляцыі, самавыхавання, самаўдасканалення.
  4. Задачы:
  • развіццё самастойнасці вучняў, падрыхтоўка да самарэалізацыі ў жыцці;
  • развіццё навыкаў супрацоўніцтва педагог-вучань;
  • развіццё арганізатарскіх навыкаў;
  • забеспячэнне магчымасці рэалізаваць свае здольнасці і таленты.
  1. Дзейнасць вучнёўскага самакіравання кантралюецца непасрэдна намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце, педагогам - арганізатарам, класнымі кіраўнікамі.

 

Структура школьнага вучнёўскага самакіравання:

  1. Вышэйшым органам вучнёўскага самакіравання ў школе з'яўляецца агульнашкольная вучнёўская канферэнцыя, якая праводзіцца адзін раз у год у верасні.
  2. У канферэнцыі з правам вырашальнага голасу ўдзельнічаюць па 2 прадстаўніка ад савета класа з 7-га па 11-ы, дэлегаваныя класнымі калектывамі, прадстаўнікамі адміністрацыі, педагагічнага калектыва і моладзевых і дзіцячых арганізацый.
  3. Для аператыўнай работы па самакіраванні вучняў у перыяд паміж агульнашкольнымі канферэнцыямі ствараецца Савет вучнёўскага самакіравання.
  4. Вышэйшым органам самакіравання з’яўляеццат агульны сход, які праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей 1 раз у чвэрць.
  5. Савет вучнёўскага самакіравання ўзначальвае Старшыня самакіравання. Старшыня вучнёўскага самакіравання выбіраецца шляхам тайнага галасавання ўсіх членаў вучнёўскага самакіравання з ліку старастаў 7-11 класаў.
  6. Педагагічную дапамогу і падтрымку Савету вучнёўскага самакіравання ажыццяўляюць класныя кіраўнікі і педагог – арганізатар школы.
  7. Рашэнні Савета прымаюцца большасцю галасоў.
  8. З членаў школьнага вучнёўскага савета фармуюцца цэнтры:
  • цэнтр “Інфармацыя” – інфармуе навучэнцаў школы аб дзейнасці ўсіх органаў і аб’яднанняў школы, аб маючых адбыцца школьных мерапрыемствах; арганізуе і праводзіць агульнашкольныя інфармацыйныя гадзіны;
  • цэнтр “Вольны час” – арганізуе і праводзіць у школе культурныя і спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы;
  • цэнтр “Клопат” – аказвае дабрачынную працу;
  • цэнтр “Парадак” – арганізуе дзяжурства па школе, сочыць за выкананнем усіх працоўных спраў у школе;
  • цэнтр “Веды” – арганізуе дапамогу настаўнікам у правядзенні прадметных алімпіяд, тыдняў, аказвае дапамогу вучням у вучобе.

 

Правы і абавязкі членаў вучнёўскага самакіравання

  1. Члены вучнёўскага самакіравання маюць права:

1.1. выбіраць прадстаўнікоў вучнёўскага самакіравання і быць абранымі;

1.2. весці работу па арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці школы;

1.3. праводзіць адкрытыя пасяджэнні, запрашаць прадстаўнікоў грамадскасці, спецыялістаў;

1.4. аб'ядноўвацца ў любыя сектары, якія не супярэчаць Статуту школы, мэтам і задачам вучнёўскага самакіравання ў школе, заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

1.5. на абарону сваіх інтарэсаў і падтрымку.

  1. 2. Члены вучнёўскага самакіравання абавязаны:

2.1. аказваць садзейнічанне адукацыйнаму працэсу школы;

2.2. уздзейнічаць на асобных навучэнцаў у выпадку парушэння імі Статута школы, не ўшчамляючы пры гэтым іх правоў;

2.3. арганізоўваць дабрачынныя, экалагічныя, грамадскія і патрыятычныя акцыі, якія не супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Статуту школы.

 

Узаемадзеянне вучнёўскага самакіравання:

1 Органы вучнёўскага самакіравання ўзаемадзейнічаюць з іншымі органамі школьнага самакіравання – педагагічным саветам, апякунскім саветам.

Узаемаадносіны органаў вучнёўскага калектыву з іншымі органамі школьнага самакіравання будуюцца на прынцыпе прызнання роўнасці правоў і на прынцыпе супрацоўніцтва.

 

Спыненне дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання:

  1. Спыненне дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання школы не можа быць ажыццёўлена загадам, распараджэннем службовых асоб школы і вышэйстаячых органаў. Яно магчыма толькі рашэннем

адпаведнага вышэйшага органа вучнёўскага самакіравання (гэта

ёсць агульнашкольнай вучнёўскай канферэнцыяй) або пры поўнай ліквідацыі класаў, школы.

  1. Тэрмін паўнамоцтваў кожнага новага складу органаў вучнёўскага самакіравання пачынаецца з моманту абрання і заканчваецца пасля склікання чарговай агульнашкольнай вучнёўскай канферэнцыі.
свернуть

План работы на 2023/2024 навучальны год

01.09.2023

План работы вучнёўскага самакіравання

на 2023/2024 навучальны год

 

Цэнтры

Мерапрыемствы

Дата

1.

Прадстаўнікі школьнога праўлення

Выбары вучнёўскага самакіравання

Верасень

2.

Цэнтр “Веды”

Правядзенне ўнутрышкольных прадметных алімпіяд

На працягу навучальнага года

Удзел у рэспубліканскіх конкурсах “Кенгуру”, “Буслік”, “Жураўлік, “Кентаўрык” і інш.

На працягу навучальyага года

Дэкада спорта і здароўя

Верасень

Тыдзень пачатковых класаў

Снежань

Тыдзень рускай лінгвістыкі

Снежань

Тыдзень фізікі

Студзень

Тыдзень біялогіі і геаграфіі

Студзень

Тедзень беларускай лінгвістыкі

Люты

Тыдзень гісторыі і грамадазнаўства

Люты

Тыдзень дакладных навук

Сакавік

Тыдзень замежных моў

Красавік

Тыдзень хіміі

Красавік

Парад школьных заняткаў па інтарэсам

Май

3.

Цэнтр “Інфармацыя”

Правядзенне агульнашкольных інфармацыйных гадзін

Верасень-май

Віншаванне работнікаў, ветэранаў вялікай Айчыннай вайны, настаўнікаў, пенсіянераў са святамі, згодна календара свят Рэспублікі Беларусь

На працягу года

Упрыгажэнне і афармленне ўстановы адукацыі да свят

Верасень-чэрвень

Дзяжурства вучняў на дыскатэках

На працягу года

4.

Цэнтр “Парадак”

Планаванне графіка работы дзяжурных класаў

Верасень

Распрацоўка крытэрыяў норм і ацэнак чысціні і паводзін у кожным класе за тыдзень

На працягу навучальнага года

Кантроль за выкананнем вучнямі распрадку і рэжыму дня школьніка

На працягу навучальнага года

Кантроль за выкананнем вучнямі палажэння аб школьным адзенні

На працягу навучальнага года

Кантроль за санітарным станам школьных кабінетаў

На працягу навучальнага года

Удзел у аперацыі “Наш парк”, “Помнік”

На працягу навучальнага года

Удзел у акцыі “Чысты двор”

На працягу навучальнага года

Экалагічныя мерапрыемствы

На працягу года

5.

Цэнтр “Вольны час”

Вывучэнне інтарэсаў і патрэб школьнікаў

Верасень

Арганізацыя і правядзенне вольнага часу вучняў пад час канікул

На працягу года

Арганіазцыя і правядзенне

выхаваўчых мерпрыемстваў:

 

Дзён здароўя

На пряцягу навучальнага года

Гульня “Інтэлектуальная восень”

Верасень

Святочны канцэрт да Дня настаўніка

29.09.2023

Святочны канцэрт, прымеркаваны Дню маці

13.10.2023

Навагодняе свята

29.12.203

Вечар сустрэчы выпукнікоў

03.02.2024

Спартыўнае свята, прымеркаванае да Дня абаронцы Айчыны

23.02.2024

Святочны канцэнрт да Міжнароднага дня жанчын

07.03.2024

Дзень гумару і творчасці

01.04.2024

Святочны канцэрт, прымеркаваны Дню сям’і

15.05.2024

Турыстычны злёт

30.05.2024

6.

Цэнтр “Клопат”

Удзел ў аперацыях “Ветэран жыве побач”, “Кветка”, “Помнік” і інш.

На працягу года

Вахта памяці

09.05.2024

Удзел у рэспубліканскіх акцыях “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, “Кветкі перамогі”, “Пісьмо саладату” і інш.

На працягу года

Арганізацыя работы па барацьбе з курэннем

На працягу года

Кантроль за выкананнем вучнямі школы сваіх правоў і абавязкаў; кантроль за паводзінамі вучняў, якія стаяць на ўнутрышкольным уліку і ўліку ІСН

На працягу года

Правядзенне прафілактычных заняткаў

На працягу года

 

свернуть