Музей

“Памяць патрэбна не мёртвым –

  памяць патрэбна жывым!”

Гэта дэвіз нашага музея “Спадчына”, які быў адкрыты ў 2000 годзе.

 

Асноўныя задачы музея школы - збор, захаванне і сістэматызацыя краязнаўчага матэрыялу; пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў аб родным краі; фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці; выхаванне патрыятызму, гуманізму і іншых маральна-культурных каштоўнасцей; развіццё творчых і даследчых здольнасцей школьнікаў.

Праца музея:

панядзелак 9.00 – 15.30

серада 9.00 – 15.30

пятніца 9.00 – 15.30

субота 9.00 – 10.00

У музеі створаны наступныя  раздзелы:

Наш край у далёкім мінулым”, у якім сабраны даволі цікавы матэрыял пра гісторыю ўзнікнення нашай вёскі

 

 

“У вясковай хаце”. Экспазіцыя створана пры дапамозе аднавяскоўцаў, якія даравалі музею прадметы побыту, вопратку, мэблю і прылады працы

 “У страі заўсёды - у  памяці на вякі!” (гады Вялікай Айчынная вайны). У экспазіцыі размешчаны матэрыял аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Любанскага сельскага савета, фотаздымкі воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.

“Развіццё адукацыі нашага краю”. У экспазіцыі прадстаўлены сабраныя дакументы, фотаздымкі гісторыі працы ўстановы адукацыі.

“Развіццё народнай гаспадаркі нашымі землякамі”. Экспазіцыя прадстаўлена матэрыялам гісторыі ўзнікнення і ўсяго творчага шляху саўгаса “Любань”, які быў вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

ГАЛЕРЭЯ ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ

Вывучаючы мінулае, лепш разумееш сучаснасць, маеш магчымасць перш за ўсё адчуць сябе чалавекам, якому папярэднія пакаленні перадалі наказ не толькі берагчы мінулае, але і памнажаць яго добрымі справамі.

Невыпадкова партрэты такіх людзей размешчаны ў Галерэі працоўнай славы, карціны для якой былі падараваны школе ў 1980 годзе па ініцыятыве дырэктара саўгаса «Любань» імя 50-годдзя СССР Мірановіча Яўгена Фёдаравіча. У Галерэі размешчаны 23 карціны, партрэты нашых знакамітых паляводаў і механізатараў, жывёлаводаў і спецыялістаў гаспадаркі, сямейныя дынастыі.