Об учреждении

Структура, режим работы

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ   “Любанская сярэдняя школа Вілейскага раёна”

Мэты і задачы работы дзяржаўнай установы адукацыі “Любанская сярэдняя школа Вілейскага раёна” на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта. Стварэнне спрыяльных умоў для атрымання якаснай адукацыі, фарміравання ў навучэнцаў грамадзянскай пазіцыі, маральных ідэалаў і паўнацэннай самарэалізацыі асобы, здольнай гарантаваць бяспеку сваёй жыццядзейнасці, весці здаровы лад жыцця, свабодна сацыялізавацца ў новых умовах, якая ўсведамляе адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі, гатовай да прафесійнага самавызначэння.

Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна выкананне наступных задач:

удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі;

працягваць работу па павышэнні якасці ведаў навучэнцаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных, факультатыўных і стымулюючых заняткаў,  арганізацыю профільнага навучання;

фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх аб’ектаў адукацыйнага працэсу, працягваць работу па прафесійнай арыентацыі падлеткаў;

захоўваць і ўмацоўваць здароўе навучэнцаў, фарміраваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця, адказнага стаўлення да здароўя свайго і навакольных, маральных, бяспечных і адказных паводзін, у тым ліку ў інтэрнет-прасторы;

удасканальваць інфармацыйнае асяроддзе і бяспечныя ўмовы адукацыйнага працэсу сродкамі ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

СТАТУТ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “Любанская сярэдняя школа Вілейскага раёна”