Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. У гэты дзень прайшлі святочныя мерапрыемствы. Вучні V-VII класаў прынялі ўдзел у гульні "Скажы па-беларуску".

 

Вучні XI класа пісалі рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове, якую ладзіў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. Малодшыя школьнікі таксама дэманстравалі свае веды па роднай мове ў турніры "Юныя мовазнаўцы".