Нішто на зямлі не праходзіць бясследна

02.10.2019

Першага кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень пажылых людзей. У гэты дзень Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Любанская сярэдняя школа Вілейскага раёна» прымала ў сябе гасцей. Гэтай сустрэчы былі рады вучні і настаўнікі, якія падрыхтавалі свае віншаванні.