“Памяць патрэбна не мёртвым –
памяць патрэбна жывым!”
Гэта дэвіз нашага музея “Спадчына”, які быў адкрыты ў 2000 годзе.
Асноўныя задачы музея школы - збор, захаванне і сістэматызацыя краязнаўчага матэрыялу; пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў аб родным краі; фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці; выхаванне патрыятызму, гуманізму і іншых маральна-культурных каштоўнасцей; развіццё творчых і даследчых здольнасцей школьнікаў.
Праца музея:
панядзелак 9.00 – 15.30
серада 9.00 – 15.30
пятніца 9.00 – 15.30
субота 9.00 – 10.00
У музеі створаны наступныя раздзелы:
“Наш край у далёкім мінулым”, у якім сабраны даволі цікавы матэрыял пра гісторыю ўзнікнення нашай вёскі
“У вясковай хаце”. Экспазіцыя створана пры дапамозе аднавяскоўцаў, якія даравалі музею прадметы побыту, вопратку, мэблю і прылады працы
“У страі заўсёды - у памяці на вякі!” (гады Вялікай Айчынная вайны). У экспазіцыі размешчаны матэрыял аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Любанскага сельскага савета, фотаздымкі воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.
“Развіццё адукацыі нашага краю”. У экспазіцыі прадстаўлены сабраныя дакументы, фотаздымкі гісторыі працы ўстановы адукацыі.
“Развіццё народнай гаспадаркі нашымі землякамі”. Экспазіцыя прадстаўлена матэрыялам гісторыі ўзнікнення і ўсяго творчага шляху саўгаса “Любань”, які быў вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
ГАЛЕРЭЯ ПРАЦОЎНАЙ СЛАВЫ
Вывучаючы мінулае, лепш разумееш сучаснасць, маеш магчымасць перш за ўсё адчуць сябе чалавекам, якому папярэднія пакаленні перадалі наказ не толькі берагчы мінулае, але і памнажаць яго добрымі справамі.
Невыпадкова партрэты такіх людзей размешчаны ў Галерэі працоўнай славы, карціны для якой былі падараваны школе ў 1980 годзе па ініцыятыве дырэктара саўгаса «Любань» імя 50-годдзя СССР Мірановіча Яўгена Фёдаравіча. У Галерэі размешчаны 23 карціны, партрэты нашых знакамітых паляводаў і механізатараў, жывёлаводаў і спецыялістаў гаспадаркі, сямейныя дынастыі.